Помста

Важкім крокам блізіць помста,
Што абразы не спускае,
Хоча столі скочыць з моста,
Ворага сляпіць жадае.
 
Жаркім, вязкім колам душыць,
Дыхаць нечым, розум гіне
Ў попеле, што губіць душы,
У бязлітасці ільдзіне.
 
Цяжка ад такой сяброўкі,
Ад парадчыцы заклятай -
Павуціны ліпкай, лоўкай,
Збегчы, каб не стаць вар’ятай.
 
Прагнуць губы прыляпіцца
Пацалункам жаркім гнева,
Каб крыві з жыцця напіцца,
Засушыць жывое дрэва.
 
Здолець пеклаву каханку,
З жылаў корань адарваць,
Душу вызваліць, як бранку,
І абразу дараваць!
 
Помста – ліха падарожнік,
Да дабра не давядзе,
Толькі ў спрэчцы дапаможнік
Ды радня ліхой бядзе.
 
Сам-сабе душыць - навошта?
Ды вуголля сыпаць пяткам,
Спіну гнуць пад ношай цяжкай…
Ёсць і іншыя заняткі!
 
Ёсць усмешак вырай добрых,
Ёсць душой любві прыманне,
Ведаў скарб прастых, свабодных
І з гармоніяй яднанне.
 
Крыўды злой, благой насенне,
Помсты парасткаў зялёных
Выпалаць, як пустазелле,
Радасцю жыццё напоўніць!

http://www.zhogol.lepshy.by/e/58115-pomsta


Рецензии