***

Не клічуць сцяжыны чужыя,
Не вабіць чужы каравай!
Дзе бегалі ножкі малыя -
Знайду там і радасць, і рай!

* * *
У кожнага - ёсць прызначэнне...
Пра гэта - ведай чалавек!
Прэлюдыя жыцця нязменна:
Айчыне верным будзь навек!

* * *
Жыві. Твары. Шукай натхненне
У добрых справах. У царкве.
Пакінь раллі тое насенне,
Якое жытам узрасце!

* * *
Не хваліся багаццем,
Усё гэта - часова!
Да святла трэба ўзняцца,
Сябраваць з добрым словам.


Рецензии
Да, богатство - временно, все твои слова - замечательны, спасибо за прекрасные строки!

Гульжиган Гайнуллина   19.07.2013 21:00     Заявить о нарушении
Благодарю за теплоту, Гульжиган!

Анна Атрощенко   20.07.2013 01:01   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.