Адкуль Вы едзеце, паненка?

                З цыкла “Спроба самаіроніі”


– Адкуль Вы едзеце, паненка?
– З Глузду…
– А ёсць такі на свеце пункт!?
– Ёсць! Ён для тых, хто карту свету
Падзяліў на згусткі
Пачуццяў, думак і прыгод.
– Цікавы, пэўна, ўсё ж, народ!?
– Няхай яго заўсёды бокам
Абходзіць гора карагод
І светлых думак недарод!
– Ў якім музеі гэту карту
Пабачыць можа ўвесь народ?
– Яна – у кожнай нашай хаце,
Там, дзе бабуля на канапе
Нам казкі баяла штогод.


Рецензии
Gабачыць можа ўвесь народ?

Папачыць....
Прабачце...

Давайце сябраваць!

Вершы   18.01.2014 00:23     Заявить о нарушении
Дзякуй. Заходзьце.

Люба Солошина   18.01.2014 09:50   Заявить о нарушении