Не забывай пра дом свой, грэшнiк

Па аднаіменнаму раману Васіля Гігевіча з выдання “Марсіянскае падарожжа”
 
Ёсць у кожнай клетцы чалавечай адаманы –
Неадчувальныя, дзівосныя істоты,
Яны жывуць нябачна, не хаваючыся ў падманах,
Сабою поўняць у душах чалавечых згубныя пустоты.
 
Яны не просяць есці, моўчкі робяць свае справы,
Сэнс  уласных існаванняў бачаць у яднанні ў цэлае сваіх братоў.
Каб выпадкова не адкрылі іх, не ведалі б і славы,
А далей, не спяшаючыся, разганялі б сваю кроў.
 
У такіх мізэрных ёсць і неблагое разуменне –
Сабе як хочаш, але ў клетку трапіць ты без пары не магі!
І не паспееш азірнуцца на імгненне,
Ужо ўсюды іх прысутнасць, быццам у кожнай хаце ворагі!
 
Абвінавачваць хоць каго – так па-людску, па-чалавечы проста…
То адаманы ўсё – не мы! – загналі сам-сабе наіглыбейшай прорвы пад самое дно
І дзеці нашы нікаго не чуюць, пакрываюцца бязлітасці каростай,
Дакладна адлюстроўваючы выхавання стан, адно-ў –адно…
 
Ад вірусаў такіх няма яшчэ імунітэту,
Ды не было ніколі, гэта як дзіцячая хвароба,
Перахварэў – набыў, так, як жыццём сваім здабыў аўтарытэту
І стаў нарэшце паважаная асоба.
 
Таму не дзіва, у рэшце рэшт істот мізэрных пакаленне нарадзілася
Ў ядры, у самым сэрцы чалавечай сутнасці душы,
Пупышкі новых якасцей раптоўна, нечакана распусціліся,
У жыцці пустоты доўга не жывуць, насельнікаў рыхтуюць для любой глушы…



Рецензии