Ружовы подых веснавы

Ружовы подых веснавы
Ізноў з ваколіц у задуменні
На двор сыйшоў і да пары
Ў паветры засяліў праменні.
 
Салодкі водгук сакавік
Падрыхтаваў у час чакання,
Бярозавага гаю лік
І з промнямі жыцця спатканне.
 
У час красавік фарбуе кветкі,
І пах галін зялёных сее,
Пупышак ліпкіх – блёсткіх дзетак
Раслінам сыпіць весялее,
 
Каб майскай раніцай аднойчы
Там нарадзіліся немаўляткі
І распляліся двойчы, тройчы,
Закрыўшы лісцем цені-згадкі.
 
Бэз, быццам царская асоба,
Каронай пахкай ганарыцца,
Яму ўвага да спадобы,
У ёй ружавее, як суніцы.
 
У цягучых зімавых гадзінах
Так не хапала рысак простых,
Якімі сонца абудзіла
Цяпла насенне - свежы подых!

http://www.zhogol.lepshy.by/e/40001-ruzhovyi-podyih-vesnavyi


Рецензии