Я запыталася у крынiцы...
Адкуль напіцца мне вадзіцы?
Ў адказ пачула: я – твая,
Напіся тут. Дам сілы я.
Колькі ні будзеш піць з мяне –
Чысцее дно, і лёгка мне
Бруіцца паміж дрэў і траў
І кветак, што па барагах
Пунсовым колерам цвітуць,
Пяшчоту і святло даюць…
…Я запыталася ў крыніцы,
Адкуль напіцца мне вадзіцы.
Зачараваная стаю
І водар кветак п’ю і п’ю…
Свидетельство о публикации №113071206157
Жанна Улахович 27.11.2013 08:18 Заявить о нарушении
Люба Солошина 27.11.2013 18:18 Заявить о нарушении