Свислочь идёт

Свіслач ідзе
Слухайце, слухайце, слухайце ўсе!
Свіслач ціхутка ідзе па расе,
Ногі стаўляе трывала на глебу,
Спадчынным, сутным частуе ўсіх хлебам,
Поіць людзей водарам пахкае нівы,
Верачы ў тое, што будуць шчаслівы.
Рэкамі чыстымі вабіць здалёку,
Каб сузіралі вакол ясным вокам:
Неба і сонца,травы і кветкі,
Пушчы, дубровы, балоты, палеткі,
Каб шанавалі заўжды прыгажосць,
Помнячы вечнае: кожны з нас госць. 27.09.2005


Рецензии