Запавет сыну

Кажу табе, маё дзіцятка,
Радзіма я твая і матка.
Малю цябе, ляці к Нябёсам –
Пазбегнем мы складаных лёсаў.

Люблю цябе, маё дзіцятка,
Жадаю шчасця і парадку.
Усцеш душу сваю любоўю,
Каб не было ў ёй месца болю.

Павер жа мне, маё дзіцятка:
Жыццё – складаная загадка.
Знайдзі сваю сцяжынку, любы,
Каб не пайшло жыццё на згубу.

Мой хлопчык, светлы, мілы, слаўны!
Твой шлях шырокі і цікаўны -
Да Бога прагні, маё сонца,  –
І будзе свет заўжды бясконцы!    12.06.1999 г.


Рецензии