Мая мова
Мова светлая, чыстая, белая!
Мне бываць давялося ў многіх краях,
Выглядаеш з усіх ты нясмелаю.
Ты заўсёды маўчыш, дзе другія крычаць,
Мая шчырая, любая, руская!
Праляцелі стагоддзі, цябе сталі зваць
Словам гучным, святым – беларуская.
На дарозе тваёй, Еўфрасінні сляды,
След Скарыны, Максіма, Купалы...
Як жа хутка ляцяць праз стагоддзі гады –
Нас ўсіх Беларусь паяднала! 1999
Свидетельство о публикации №113071200554