Летнiя вершы

ЛЕТНІЯ ВЕРШЫ

Больш няма нам пра што гаварыць.
Мы стаім і маўчым, анямеўшы.
Ты самоту маю забяры,
Пачытай свае летнія вершы.

Хай працягнецца стоены міг.
Загучаць прыхаваныя ноты.
Золка мне, а ў верлібрах тваіх
Столькі сонца, цяпла і пяшчоты.

Каб забыцца пра час і бяду,
Я прашу, знерваваны дарэшты:
Адагрэй маё сэрца з ільду,
Пачытай свае летнія вершы.


9 ліпеня 2013


Рецензии
Ну вось, дзве новыя рыфмы да слова "вершы"! Дзякуй!

Вершы   18.04.2014 17:08     Заявить о нарушении