Сустрэча
Пад скляпеннем выраю царквы,
Калі час чалавечага века
Ўжо здзьмухваў сівізну з галавы.
Ззяе зорным святлом абяцанне,
Свет надзеяй, падзякай заселены,
Ды ў жыцці застаецца чаканне
Добрых парасткаў ведаў насення.
На галоўным сваім падарожжы
Неўзабаве адкрыецца шлях
Да багатага смачнага збожжа,
Што паспела на лёсу палях.
Вабіць свет новых слоў невядомых,
Нараджае свае задуменні,
Каб у новым застацца свядомым,
Разумець трэба значнасць імгненняў.
Клопат дбайны адчуць так прыемна,
Цёплы подых пачуць з нябёсаў,
Абудзіць двух сэрцаў узаемны –
Патаемны такт сустрэчы лёсаў.
http://www.zhogol.lepshy.by/e/38528-sustrecha
Свидетельство о публикации №113071007894