Водгук
Што не застаецца абыякавай,
Не чакае нікога з падзякамі,
Не забрудзіцца ні за грашы,
Не міне істоты чалавечай,
Не сароміцца сучаснай моладзі,
У ёй шмат ведаў – той адвечнай моцнасці,
Што гатуе новыя сустрэчы.
Ёй цікава ізноў зазірнуць
У долі асабістае люстэрка,
Каб пабачыць таямніцу-метку,
Вопытам жыццёвым разгарнуць.
Можа, быццам чыстае святло,
Стан душы заўсёды разумее -
Што ў вачах праўдзівых прамянее,
А ў каго ружовым стала шкло.
Быць люстэркам – роля ад сусвету,
Кожны чалавек бывае ім,
Толькі быць крыштальным, ці крывым,
Выбіраць выключна чалавеку.
http://www.zhogol.lepshy.by/e/32580-vodguk
Свидетельство о публикации №113071007882