Казка пра думку

У свеце думка мудрая жыве,
Марыць апынуцца ў галаве,
Ладзіцца ўвайсці і так, і сяк,
Здолець цяжка, ўціснуцца - ніяк!
 
Загляне ў фортку – спрэчка там,
Праз вакно грукоча лямантам,
З даху сыпіць плёткі пустазеллем,
Навакол высейвае насенне.
 
Лаянка на ланцугу ўваход бароніць,
На ляхах абжыцца – засаромяць…
Цэліць думка ў кнізе апынуцца:
Можа раптам рукі дакрануцца?
 
З паважаных вуснаў у вуха скочыць?
Ці падкоп рабіць глыбокай ноччу?
Смецця шмат вакол радзімае старонкі…
Валам валіць у вароты звонку!
 
Дзе ж знайсці кватэру, хоць часова,
Каб разумнай сталася асоба?
Ходзіць думка мудрая, чакае,
Прабуджэння розуму жадае.

http://www.zhogol.lepshy.by/e/30231-kazka-pra-dumku


Рецензии