Надзея

Тонкай лініяй з’явіўся
Сонечны праменьчык,
Быццам з цемры нарадзіўся
Немаўля-агеньчык.
 
Не скакаў, не мітусіўся,
Прама, проста крочыў,
Святлом ды цяплом дзяліўся,
Са шляху не збочыў.
 
Марыў злучыць з сонцам кожны
Акрайчык сусветны,
Каб ніводны кут парожні
Не стаўся непрыкметны.
 
Поўніць фарбамі бадзёра
Кожны дзень, ды ноччу
На планету святлом зорным
Свеціць з цемры змрочнай.
 
Ільецца залатым імгеннем
Асвятленне донцаў,
Бо сонца складзна з праменняў,
А праменні – з сонца!

http://www.zhogol.lepshy.by/e/29696-nadzeya


Рецензии