Трохi з лета

А што гэта? Гэта лета!
Моцна цёпла, шчасце свету.
Шмат казаць не трэба тут,
Людзі едуць у родны кут.

У кожнага куточак ёсць,
Там ты шчыры часты госць.
Усім крычыш - Дахаты еду!
Грэх спазніцца да абеду!
Не галодны - гэта жарты.
Дый характар мой ўпарты.

З неба палівае дождж салодка.
Кроплі па спіне, паўзе дрыготка.
Стрэліў гром, блішчыць маланка,
Бачыш ужо? Як крочу шпарка?!

Лес зубчасты ўміг з'явіўся,
Абступіў усё, нахіліўся.
Але хмары як паненкі,
Начапілі белыя сукенкі.
__________________________________
А вось з-за аблокаў сонца выпаўзае,
Промнямі страляе, зямлю сагравае.

Пазалотай ззяе ўвесь лес густы,
Нават загарэліся з парэчкаю кусты.
Трохі крокаў зробіш і чуваць як гулка,
Ільецца па каменнях свежая рачулка,
Самы лепшы ў свеце гэта той маршрут,
Што вядзе ў родны і любімы кут.


Рецензии