Плёткi
Клічуць час у свой век кароткі,
Любяць кепікі, махлярства,
Ды пацешыцца з спадарства.
Прычапіцца маюць звычку,
Ля імёнаў ставіць клічкі,
Па-сваяцку весці справы –
Ганьбаў назбіраць забаўных,
Замест працы – гаманіць,
З сяброў - ворагаў зрабіць.
Ненаедная гаворка
Лезе, скнара, зноў знадворку,
Майстра гучна асвістаць
Ды за спінамі знікаць.
Каб памерла пагалоска,
Больш яе ў жыццё не вабіць,
Трэба ў час у навінах ставіць
Моўчкі кропку, а не коску.
http://www.zhogol.lepshy.by/e/29530-plyotki
Свидетельство о публикации №113070805296