Зiмовы абрыс
Пад кілімам пухнатым да вясны дбае лес
Аб яловых галінках, разгацістых у гонар
Святаў зімніх, вячыстых – уцеха-радасць гарэз.
Каб зімовым настроем досыць зранку напіцца,
Каб адчуць пах паветра – дух салодкі, блакітны,
Трэба з горада прэч у час святочны прабіцца,
У параўнанні з залессем горад – хворы, разбіты.
Зіхатлівая зорка нагадае пра поўнач,
У твар палезе знянацку цалавацца мароз,
Дым з трубы ў неба цэліць, як страла – роўна-роўна,
Снегам дрэвы забеліць, апрануўшы ў бяроз.
Трэск ад шкваркіх паленняў – добры з лета набытак,
І сарока сакочыць, быццам выпуск навін,
Як жа добра у валёны ўскочыць абутак,
Каб пабачыць карункі сасновых галін.
Надвячорак у сядзібе нагадае пра лучнасть –
Сонца прагне ўсяліцца ў кожны лядзяк,
Ад ствалоў у лесе рэха адлюстроўвае гучна,
Ды мароз - госць зазваны, зімовы сваяк!
http://www.zhogol.lepshy.by/e/28816-zimovyi-abryis
Свидетельство о публикации №113070805271