У купальскую ноч
Таямніцай жыцця кветка-папараць дзіўна цвіце.
Разгараецца вогнішча, яркае, выратавальнае,
І натхненне ад полымя ў сэрцы людскія ідзе.
Неўміручы Купала! Імя яго моцна ўплецена
У абрысы гісторыі маці-радзімы навек!
І лучыны паэта стагоддзем святло не замецена,
Бо адвечную песню тутэйшы пяе чалавек.
Дзе радок да радка - успамінаў курган узвышаецца,
Над свабоднаю спадчынай песні лунаюць часцей...
А Купалава вогнішча ярка штогод разгараецца,
Каб будзіць таямніцы ў сэрцах I душах людзей!
2001 год
У вершы сустракаюцца назвы твораў Янкі Купалы
Свидетельство о публикации №113070608494
Прабачай, што тут пішу!
Ацані маё пісанне,
Адпусці ў палёт душу.
http://stihi.ru/cgi-bin/login/page.pl
Дзякуй за дапамогу!
Станислав Шастак 22.07.2013 12:23 Заявить о нарушении
Валентина Дробышевская 22.07.2013 12:27 Заявить о нарушении
А назва: Балада пра Свіцязь
Дзякуй сардчнае і поспехаў Вам!
З павагаю, Стась!
Станислав Шастак 22.07.2013 15:13 Заявить о нарушении