Даруй мне, Белая Радз ма!
Спяваю моваю не той,
З якой ты ў сэрцы нарадзіла
Вясновай ранішняй парой.
Але занадта не турбуйся,
Я не цураўся родных слоў,
І мовай нашай ганаруся,
Як мілагучнейшаю з моў.
Не дазваляў, і не дазволю,
Нікому ёю пагарджаць.
Душой,адданаю да болю,
Да скону мне яе кахаць.
На ёй чытала казкі маці,
І ушчуванні бацька вёў.
Яна гучала ў кожнай хаце,
І песняй неслася з палёў.
Мне вельмі сорамна і прыкра -
З якіх не ведаю часоў,
І хто ў майго народу выкраў
Любоў да шчырых родных слоў?
Ці знойдзеш дзе на ўсёй планеце,
Каб ад улады спадары
На роднай мове (кожны трэці)
Ні "бэ",ні "мэ" не гаварыў?!
А недзе ў дальнім-дальнім свеце
Яе спрадвеку берагуць,
Жывуць супольнасці, і дзецям
Айчыны дар перадаюць.
Даруй мне,край мой беларускі,
Ды палавіннаю віной,
Бо ўслых спяваю я на рускай,
А ў сэрцы - моваю тваёй!
Свидетельство о публикации №113070602130
Ядвига Довнар 03.03.2017 12:57 Заявить о нарушении