Цёмныя ночы восени
(паводле У. Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха")
ДзяЎчына з дзівоснымІ косамі
Маукліва глядзіць у камін.
За вокнамі - ночы восені,
Цёмныя ночы восені
І шолах старых ялін!
А цемра жыве, палохае...
Здаецца, спявае рог?
Здаецца, мярцвяк галёкае?!
Зайшлося выццё далёкае!
Куды адвярнуўся Бог?!
За шыбамi дрэвы чорныя
Сцяной абступілі гмах...
У дзеучыны вочы чорныя,
Нібыта віры азёрныя,
І ў зрэнках - застылы жах.
Стаіць, як струна напятая,
апошняя ў скрыпцы струна.
І ноч ггэту струнку кратае,
Глядзіць, як дрыжыць за кратамі
Наструненая - яна.
27 лютага 2012
Свидетельство о публикации №113070601639