Нарадзiла ноч завею...

               * * *

Нарадзіла ноч завею -
Быццам з белай мроі шаль
У дзікунскім захапленні
Разарвала, як паркаль.

Доўга трызніла, гукала,
Бы вядзьмарка, у бары.
І з вятрамі танцавала
Вальс шаленства да зары.


Рецензии
Шаль кружилась, развевалась...

Ольга Сафронова Таганрог   17.07.2013 21:29     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.