На свеце дзiвака не так i многа...
На свеце дзівака не так і многа.
Ён на вагу не золата, дык срэбра…
Бяжыць, віецца ў далячынь дарога,
А па-над ёй стракоча, ззяе неба,
А па-над ёй у летуценні хмары
З усмешкай азіраюцца на сонца…
У дзівака вучыцца трэба мары,
Каб кожны міг ствараць яе бясконца.
Свидетельство о публикации №113070601486
Ирина Гурская-Лукина 05.04.2015 12:19 Заявить о нарушении