Збаёдалi час на пакутлiвы выбар...
Збаёдалі час на пакутлівы выбар:
Ці жыць, ці не жыць? Ды не вырашыць нам,
Бо выбар не зробіш, і гэта - наш выбар,
І наш паратунак, і наша віна.
Не верылі ў сонца - зняважылі цемру.
Адрынулі холад - згубілі цяпло.
Зракаліся скепсісу - страцілі веру.
Здавалася, “будзе”, а выйшла – “было”.
Свидетельство о публикации №113070601458
Владимир Шиманович 2 29.07.2013 16:04 Заявить о нарушении
Дарья Дорошко 29.07.2013 16:16 Заявить о нарушении