Роспач
Недзе зара ў начы.
Дзесьці ў сумётах снег,
Недзе ідуць дажджы.
Дзесьці разбег вясны -
Чысты крынічны спеў,
Недзе люляе сны
Восень у кронах дрэў.
Лёс нам развёў масты,
Кожнаму выбраў шлях:
У квецені мая - ты,
Я - ў лістападных днях...
У роспачы - хоць крычы,
Ды не ісці след у след...
Я - дзе зара ў начы,
Ты - дзе світання свет.
Свидетельство о публикации №113070508644