Калi ёсць права гаварыць
Пераклад з рускай мовы на беларускую
Марыны Влада-Верасень
А словы я знайду яшчэ.
Ды я ўвесь свет пераіначу!
Я над радком смяюся, плачу
І ноч мая бяз сна цячэ…
А раніца прыйдзе ўсё роўна
І ўсміхнецца мне ў вочы:
“Свет без цябе жыве шыкоўна,
Выдатна, мудра, памяркоўна
І цэласна . Чаго ты хочаш?”
І зразумеўшы недарэчнасць
Сваіх пакут, сваіх ахвяр,
Пяшчоту, боль і супярэчнасць
Схаваю ў сэрцы. Як фуляр*,
Бяспечнасць на сябе накіну,
Пайду паспешліва ў свет
Туды, дзе адшукаю гліну,
Дзе лёс трымае свой сакрэт,
Дзе сонца, дзе край неба сіні,
Дзе смех – узлёт,
А спрэчка – бой.
Свая, я стану ў рад з усімі
І ўрэшце рэшт сама сабой.
Свет без мяне ня можа быць
Выдатным, мудрым, цалкам поўным.
А словы ўсе маюць каштоўнасць,
Калі ёсць права гаварыць.
13-15.11.2012
*Фуляр (Франц. ад fouler - валяць) - лёгкая шаўковая тканіна.
О, я найду еще слова.
Холодова Клавдия
О, я найду еще слова.
Да, я весь мир переиначу!
Я над строкой смеюсь и плачу,
И ночи провожу без сна.
Но утро все равно придет
И улыбнется мне надменно:
Мол, мир и без тебя живет
Прекрасно, мудро, совершенно.
Тогда, поняв нелепость мук,
Я спрячу в сердце боль и нежность,
Оденусь и уйду поспешно
В мир добрых и умелых рук.
Туда, где радость и веселье,
Где смех, как взлет,
А спор, как бой.
Своя, я стану в ряд со всеми
И стану, наконец, собой.
Мир без меня не может быть
Прекрасным, мудрым, совершенным.
А все слова имеют ценность,
Когда есть право говорить.
Свидетельство о публикации №113070503345
зайдрошчу бела, а не сквапна.
Прывітанне, дзякуй, што наведваецеся.
Прапаную паставіць коску пасля "фуляр"
Перадапошні радок лепш загучыць :
ды мАюць словы ўсе каштоўнасць
чым:
а словы ўсе маЮць каштоўнасць
Плёну ў творчасці!
Вера Михно 20.12.2024 12:02 Заявить о нарушении
Насамрэч:
"А слОвы ўсЕ мАюць каштОўнасць"©Марына Ўлада-Верасень
"А всЕ словА Имеют цЕнность"©Клавдия Холодова
"маЮць"©Вера Міхно - гэта нешта іншае.
"Перадапошні радок лепш загучыць :
ды мАюць словы ўсе каштоўнасць"©Вера Міхно
Злучнікі "Ды" і "А" у беларускай мове можна трактаваць па-рознаму. У дадзеным выпадку ў кантэксце злучнік "А" не супярэчыць перакладу, а, наадварот, аб'яднае яго з арыгіналам і надае мілагучнасці. Больш таго, мелодыя арыгінала застаецца і ў перакладзе ў некранутым стане.
І, калі вы, Верачка, прафесійны перакладчык, то каму, як не вам, ўбачыць гэта ў маім творы, які мы зараз з вамі абмяркоўваем тут і зараз?
"Прапаную паставіць коску пасля "фуляр""©Вера Міхно
А вось тут - гэта памылка. Грубая памылка з майго боку: "вока замылена", таму і недагледзела прабачце, лічу, што гэта наглядны прыклад "навошта здаліся літаратарам і журналістам карэктары"😉😊
Дзякую.
П.С.
"Заўсёды пераводам трапным
зайдрошчу бела, а не сквапна. "©Вера Міхно
Зайдрасць – заўсёды адна: ні белай, ні чорнай – няма.
Там, дзе зайдрасць – бяда: сквапнасць, жорсткасць, вайна.
“Душыць жаба” людзей, забівае, квапіць, калечыць, знішчае.
А вось радасць за бліжняга – акрыляе, ад пакут абараняе,
У сэрцы любоў пасяляе, ворагаў у сяброў ператварае.
Калі ж я твор таленавіты напаткаю – заўсёды шчыра ўспрымаю:
Дзякуй Богу – перакрыжаваў дарогі.
Дзякую.
Узаемна,
Марина Влада-Верасень 20.12.2024 20:10 Заявить о нарушении
Ні профі, ні, нават, аматар,
А добрая зайздрасць - не водгулле
Ад аўтарытарных замашак,
Не жаба, што давіць сэрца.
Зусім мне не сорамна з ёй...
Ды кожны няхай застаецца
Заўсёды пры думцы сваёй!
Вера Михно 22.12.2024 12:53 Заявить о нарушении