Рассудительная Экономика

РАЗВАЖЛіВАЯ  ЭКАНОМіКА.

 Са зборніка "Гішторыі дзеда Алега".

Дастала  жонка...
Піліць, свАрыцца...
Зарос, як  Лешы,
каб  ійшоў  ў  цырульню !
Бывае  так,
з  жанчынай  нешта  здарыцца,
жадае  каб  мужык,
на  выгляд  быў,
як  падарунак...

А  я – старЫ  ужо !
Каму  мяне  дарыць ?
Мяне  й  ўсучыць  камусьці – немагчыма !
Навошта ж
падстрыгаць  мяне, ды  брыць ?
З  якой  такой  дурной  прычыны ?

Але, супрОць  загада  не  папрэш...
Бо, мая  жонка –
танк "Тэ – трыццаць  чатыры" !
Ніякім  довадам  Ларыску  не  праб’еш...
А  раззлуЕцца – зробіць  харакіры !

Канешне, я  адразу – не  пабег...
Канешне, я  спачатку  ёй  пярэчыў...
Ды  мая  жонка – Тактык  і  Стратэг...
За  лахманы  мяне – і  з  хаты, ў  плечы !

Упёрся  я – там  дорага  бяруць,
я  лепей  укуплю  кіло  свініны;
ды  шчэ,
ня  так  як  трэба  абстрыгуць,
і  вЫгляд  буду  мець  я  Бураціны...

А  жонка  у  дзьвярах, як  "ДОТ" !
Вачыма  цэліць – чыста  кулямЁты...
Я, кажа,
можа  быць  прынцэса  Турандот –
і прынца  бачыць  мне  ў  цябе  ахвота...

А  дзеля  гэткага, 
на  грошыкі – ня  жмісь !
Шуруй  ў  цырульню – стрычца, брыцца,
і  прынцам  да  мяне  вярнісь...
Сустрэне  тут  цябе  краса-дзявіца...

У  словах  жонкі  чую  інтарэс...
І  нешта, штосьці  эратычнае...
А  ўчора,
з  прапановаю,  палез...
Была  наадварот – катэгарычная !

Таму  й  пайшоў  у  роздуме  туды,
дзе  мужыкоў  стрыжэчуць, як  баранаў...
І  што, адразу  стану  маладым ?
І  лЮбым,
ўсім  сустрэчным  мне  мадамам ?

Вярнуўся  я  да  жонкі
нестрыжоным  Лешым.
А  каб  ня  ўззлЮчылась  яна,
прынёс  я  ёй,
ажно  кіло  чарэшан...
Няхай  стрыжэ  мяне  сама !
*+*
Ч ліпеня 2013 г.
**( свАрыцца – бранится,ругается; цырульня – парикмахерская; здАрыцца – приключится; на  выгляд – на вид;
падарУнак – подарок; камусьці  немагчыма – кому-то  невозможно; загад – приказ; раззлуецца – разозлится;
адразу – сразу,сей момент; спачатку  ёй  пярэчыў – сначла ей  выражал несогласие; вачыма – глазами; кажа – говорит;
дзеля  гэткага – ради такого; сустрэне – встретит; прапанова – предложение; наадварОт – наоборот; роздум – раздумье).


Рецензии