Беларусачка з Парыжу

Дзяўчынка Элен у Парыжы жыве,
I кожную ранiцу нешта пяе.
Вiсiць галасок жывы над Манмартам,
Вясёлая песенка, трошачкi з жартам.
У такт з ёй шчабечыць малы верабей,
Галубка спытае: “Што будзе далей?”
Вясёлыя казкi, жывыя рэпрызы,
I сонейка ходзiць па доўгiх карнiзах.
Апошняя спроба, увечар  - аншлаг,
Праграма для дзетак „Вавёрка i грак”.
Яе правядзе, як заўсёды са словам.
„Вялiкае дзякуй за родную мову!”
А потым трымаючы цацкi ды кветкi,
Прамовiць „Бывайце”,  паклонiцца дзеткам.
Да хаты дамчыць пад вячор „Сiтраен”,
Дзяўчынку-iскрынку-Туровiч Элен.
А ноччу прыснiцца ёй цудасны сон -
Канцэрт у салоне мадам Пампiльён.
Дзе песнi спявае на мове яна,
Бабуля з дзядулям стаяць ля акна.
А неба ўздымае з конiкам сцяг,
Арнамент вясковы - снапкi на палях.
Дзе жыў Багдановiч, Чарот i Купала,
Яна ж беларуска - нi многа, нi мала.

Сяргей Брандт, 28.06.2013               


Рецензии