БелаРусь

Мне Полацк сёння сніўся зноў
Сатканымі палотнамі –
Паўстала Русь з бясплотных сноў
Уваскросшымі балотамі,
Задыхала вальней грудзьмі
Над белымі абшарамі,
Узнеслася Русь над людзьмі
І над начнымі марамі –
І загучала ў Сусвет
Анёльскімі Русь трубамі,
І нарадзіла Агняцвет
У боскім чыстым шлюбе я.    03.02.05


Рецензии