Желание
У маей Беларусі паэт не ў пашане.
Скажы, што няпраўда, што хлушу!
Хай будзе ў паэта яшчэ адзін шанец
з народам звязаць сваю душу.
Скажы мне, што мова мая не ўмірае,
а песняй лунае над краем,
мне цвердага слова твайго не хапае,
каб птушкай узняцца над гаем.
Мне б словы падтрымкі твае на ўзлёце
і позірк прыветлівы, шчыры,
каб крылы расправіць у высокім палёце
і ўліцца ў клін жураўліны.
Каб дзе не бывала, куды б не лятала,
у якія б заморскія далі,
на мове сваей толькі песні спявала
ў жыццёвай гамонкавай хвалі.
Скажы, мая мова ў вечнасць не кане,
а росквіт набудзе свой новы,
паэт у Беларусі заўсёды ў пашане
і песняй звіняць яго словы!
Свидетельство о публикации №113062503373
С уважением
Татьяна
Чабарок 25.06.2013 16:59 Заявить о нарушении
С уважением к Вашему языку и творчеству.
Марина Червякова 25.06.2013 17:26 Заявить о нарушении