Шчанюк

Наш шчанюк разумны самы:
Толькі чуе голас мамы,
Робіць выгляд ён ласкавы
І гуляецца з катом.
Але ж толькі рыпне брама,
За якою знікне мама,
Стане ўсё яму цікава -
Пераверне цэлы дом!!!

23.06.2013


Рецензии
Які гарэза гэты Ваш шчанюк, Сяргей! Вялікі дзякуй. Абавязкова панясу дзеткам у садок.

З павагай і радасцю ад сустрэчы са шчырымі радкамі на роднай мове, Марына.

Марина Мишакова   23.06.2013 18:01     Заявить о нарушении