Праз гады

    З вiртуальных лабiрынтаў
   (Усе-такi не ў сне)
   Чую голас незабыты:
   - Успомнi пра мяне!..
   Трыццаць два гады маўчання,
   А цяпер- званкi,
   Пiсьмы, познiя прызнаннi...
   Сумны лёс такi.
   Успамiны- птушкi шчасця-
   Гойдаюць эфiр,
   Зноў адшукваю на карце
   Азiю, Памiр...
   -Як жывеш, мой сябар даўнi?
   Не знiкай, малю!
   Не цябе- тваё каханне
   Я цяпер люблю.
   Снiць той час было мне знакам
   Добрым у жыццi.
   Па шляху, якi аплакаў,
   Лёгка ўжо iсцi.
   Лёгка мне, бо ты паклiкаў,
   Сам iдзеш даўно...
   Назавем наш Дзень вялiкiм...
   Шоу цi кiно?

         2.

    Нiяк не апусцiцца на зямлю!
   Лунаю ў заснежаных аблоках,
   Але не мрою, нават i не сплю-
   Лячу табе насустрач, мой далёкi.
   Чужы, далёкi i не беларус-
   Як заслужыць такi палёт нябесны?
   Не раз нам блытаў планы землетрус,
   Але гучыць твайго кахання песня!
   Яна плыве над рэчкаю Сурхоб,
   Уздымаецца вышэй вяршынь Памiра.
   Шмат будзе нам адпушчана грахоў,
   Калi сустрэчу здзейснiм- не у эфiры!
   Сустрэнемся... праз 32 гады!
   Няхай сабе смяюцца нашы целы
   З пачуццяў незвычайна маладых-
   Хапiла сiл у нас: мы даляцелi!
   I ўжо няма нiяких перашкод-
   Ёсць я i ты і сцiснутыя рукi,
   Iмгненне шчасця i ў адзiн акорд
   Злiваюцца iменаў нашых гукi...

       3.

    Ты амаль на Памiры,
   Я амаль у Еуропе,
   Нас нiхто не памiрыць,
   Нас нiхто не захопiць,
   Мы нiколi не будзем
   У адзiным палоне.
   Навучылiся людзi
   Лёс чытаць па далонях,
   Ды не выправiць лёсаў
   Нi героям, нi Богу!
   Паслужылi нам досыць
   Мiратворцы- дарогi,
   Але нас не з'ядналi
   Паязды, самалёты...
   Калi б моцна кахалi,
   Не адклалi б на потым.


Рецензии
Приятно читать,
-Наше Белорусское!

Анатолий Удвич!

Анатолий Удвич   10.07.2013 01:28     Заявить о нарушении
Спасибо,Анатолий,извините,что с опозданием:полгода не была на сайте.С праздниками!Всех благ!Ольга Жогло

Ольга Жогло   05.01.2014 01:37   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.