Лета
1.
Нам па сэрцу лета шумнае
Праставата- легкадумнае,
Маладое i зяленае,
Працавiтае i пленнае,
Жаурукова- салауiнае,
Матылькова- камарынае,
То спякотнае, то роснае,
Кветкавае, сенакоснае,
Сонечнае, навальнiчнае,
Ягаднае (больш чарнiчнае),
У басаножках, з парасонамi,
Шакаладнае, вяселае,
Вiтаминавае, хлебнае,
Незалежнае, не беднае,
Агароднiнна-фруктовае,
Радаснае i здаровае.
2.
О лета! Грозныя маланкi,
Вяселкi радасны узлет,
Дажджы, грыбныя абяцанкi,
Стракатых кветак карагод.
А у кветках тых- шмялi i пчолы,
Балет класiчны матылькоу,
Над кожнай рэчкай- звон вяселы
I вуды мужных рыбакоу.
Разносiць вецер пах малiны:
У кустах калючых- смельчакi...
А ноччу дзiуныя Ундзiны
Выходзяць цiха з вод ракi.
Закружыць iх туман у танцы
Непараунальнае красы!..
На травах ранiцай iскрацца
Iх дзецi- кропелькi расы
3
На зяленым канi, ды з маланкаю
Прыскакала да нас лета звонкае.
Выпускала нам днi- птушкi райскiя,
Запалiла агнi ой- купальскiя!
Мо, яна й не цвiла, кветка- папараць,
Але лета змагло ўсiх парадаваць:
Каго цёплым дзяньком, каго дожджыкам,
Каго ягад-грыбкоў цiхiм пошукам.
На стракатым канi ночкай хмельнаю
Адскакала ад нас лета смелае.
Мо, яго й не было- так, прыснiлася...
Толькі кроў у грудзях скалацiлася.
Свидетельство о публикации №113061909218