Лiтва!

Назоў мне ўсё ж радней - Літва!
Літва - то светлы звон касы,
Радзімай Тучы галасы,
Дзе ў полі шэпчуць каласы.
Дзе сінявокая дзятва
Край залівае звонкім сьмехам,
Што у лесі аддаецца рэхам.
Там дзе Нясвіж, дзе Лань плыве
І памяць продкаў дзе жыве
Ад Бога быў назоў спярва
Ня Беларусь, а ўсё ж Літва!


Рецензии