Крыж

Полацкі крыж прынясе вызваленьне
Тым, хто пяройдзе імглу нежывую.
Колі бракуе бясьпечных імгненьняў,
Будзе мячом ён, што уратуе.

Ведае сонца, як нам не хапае
Ўласнае праўды ўва ўласнае хатцы;
Сэрцы ў крыві амываюць дарадцы...
Ведае крыж, толькі часу чакае.

Жаль не хавай у пустэчы бязглуздае!
Выйдзі ў сьвятло! Дай нам моцы ды плёнаў!
Слова ўдыхні ў занямоглыя вусны!
Слова любові ці слова праклёнаў...

Рукі напоўні магутай славутай,
Вочы - няўмольным прагненьнем змагацца!
Ды, каб на глебе замацавацца,
Дай не скарыцца і не зламацца.


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →