Калодзежная вада
Нельга пiць ваду з вадаправода!..
А ў мяне калодзеж на двары
I ва двор адчынены вароты.
З вёдрамi прыходзьце і смялей
Чэрпайце, уволю каб напiцца.
Чым бярэш з калодзежа часцей,
Тым чысцейшай робiцца вадзiца.
У ёй няма нi хлоркi, нi iржы
I, даў Бог, не трапiлi нуклiды...
Пад зямлёй крынiчанька бяжыць,
Да яе калодзеж мой прарыты.
Лепшай вы не знойдзеце вады!
Добры ў яе смак, i пах, і колер.
Пiце, каб здароўе мець заўжды,
Пiце, каб не старыцца нiколi!
А яшчэ,зiрнiце ў глыбiню:
Не вада там плёскае жывая,
А душа бяздонная зямная
Аддае сваю нам дабрыню.
Свидетельство о публикации №113061602923
белорусский шрифт, и Ваши стихи
преисполненные любовью
к Нашему краю,
Я всегда сожалею, что не могу
писать и восхвалять Беларусь
её родным языком.
Желаю Вам Счастья!
Анатолий Удвич!
Анатолий Удвич 05.02.2014 18:59 Заявить о нарушении