Маей музе

я складаю табе вершы
не апошні і не першы
бо такіх дзяўчын няшмат
як алмазаў у сто карат

нібы Талія з Эрато
на натхненне ты багата
ўся пяшчота ў тваім целе
як з карціны Рафаэля

мая муза, мая фея
я дакладна звар'яцею
я дакладна з'еду з глузду
ад тваіх чырвоных вуснаў

і пачуўшы моцны крык
ведай - я дурны мужык
у маім сэрцы акіян
I love you, мая мадам


Рецензии