Жыццё у цемры
За кожным нехта сочыць,
Астрогi зломяць дух.
I днём, i доўгай ноччу
Дрыжанне потных рук.
Звiняць i рвуцца нервы,
Смак горкi ў бяды.
А прападзеш не першы
На вечнасць праз гады.
Грымяць замкамi дзверы,
За крокам тваiм - крок.
Нiхто табе не верыць
I пахне смерцю змрок.
Па Фарэнгейту - трыста,
Сон чорным, як нiдзе.
I можа быць, калiсцi,
Ты пройдзеш па вадзе.
Сяргей Брандт, 12.06.2013
Свидетельство о публикации №113061307245