першае
любы
сонечны пачастунак
ты мой
ранішні
пацалунак ветлы
свае словы
сплятаючы ў карунак
успамінаю
твой погляд
цудоўна светлы
да цябе
ніколі
не дакрануся
не рызыкну
не здолею
не асілю
я непрытомная
голас твой чуць імкнуся
а ён
выклікае
нібыта бы
гіпаксію
і я задыхаюся
курчуся
як пачвара
і валасамі
закрываюся
ад сусвету
мне здаецца часам -
няма ў мяне твару
і ніхто не пачуе
апошняй
малітвы
гэтай
пачакай
нічога
не гавары
захавай хвіліну
хвалюючага
чакання
сцеражы
паветраныя муры
майго першага
быццам бы гэты свет
кахання
Свидетельство о публикации №113061306134