Праметэй
Раскаваў цябе мужны Геракл!
Рады брат- Акiян паўнаводны:
Дачакацца не мог ён нiяк,
Каб амыць твае цяжкiя раны,
Астудзiць пыл iх ветрам марскiм...
Раскажы, Праметэй, Акiяну:
Твае вольныя думкi аб кiм?
Не забылi цябе нашы Богi,
Ды цi пойдзеш ты, горды,да iх?
Да людзей твае сцежкi-дарогi
I не можа быць мараў другiх.
Але людзi цароў даўно славяць
За агонь i за ўсе, што ў iх ёсць,
Бо ў смяротных кароткая памяць...
Нежаданы ты будзеш там госць...
Можна толькi, набраўшыся моцы,
Зноў агонь у людзей адабраць...
Мо калi Праметэй i захоча
За бяспамяцтва нас пакараць?
Свидетельство о публикации №113061310160