Ехалi дахаты ды трапiлi у сваты
- Свае мы, з вёскi!
Дзед Вiнцук, унук дарослы.
- Што нясеце?
- У торбах - зерне,
Мера жыта, рысу жменя.
- Дзе былi?
- Кiрмаш у Крэва,
Гандлявалi цацкi з дрэва.
- А гаворыце?
- Заўжды, панове,
На сваёй звычайнай мове.
- Чые будзеце, жаўнежы?
- Дык нам цяпер
Увесь край належыць!
Рэвалюцыйныя салдаты!
- Што казаў той дурнаваты?
- А што краiна?
Дык сёння гаварылi,
Што Польшчу вашу раздялiлi.
- А як жыць?
Пры новай уладзе?
Колер вельмi не ў пагадзе.
За свае iзноў за краты?
Зрання была Польшча,
Увечар - Беларусь.
- А што ж будзе далей?
- Налiвай, Пятрусь.
Сяргей Брандт, 15.05.2013
Свидетельство о публикации №113061208937