Мястэчка Крэва

Пытаецца гаўптман у чорным сівога равіна:
 „Ты, чуешь анёлы запелі, старая скаціна?
 А мукі пархаты твае магу трохі аблегчыць,
 Скажы дзе схаваў ты ўсё і зайцам не енчы!“
 І шэпча стары:“Вось крывёю нявіннай сваёй
 Прыйдзецца ўсім заплаціць і цаною цяжкою адной.
 Мястэчка малое жывём, як бацькі - з адных агародаў...“
 „Ды з золата робіце рэчы па польскай выгодзе?“
 „У дзяўчат завушніцы, пярсцёнкі, жаночыя кольцы...“
 „Ну досыць! Кажы, дзе скарбонка гунявага Мольца?
 Дзе грошы хаваюць Барух, Мойша, Лейба і Бруль?
 А не - дык жа спалім усіх, калі можаш мястэчка ратуй!
 Аддай мне ўсё; што збіралі вякамі супольна і доўга...
 і будзеце жыць за парканaм сталёвым у гета пад Роўна.
 Моўчкі плача равін, позірк горкі дадолу адводзіць.
 Шукаюць германцы усюды а скарба нідзе не знаходзяць.
 Ні цяжкіх цахінаў, ні срэбра, алмазаў - бліскучых каменняў,
 Над хатамі ўюцца ўжо, як у печы, чырвоныя водблескаў цені.
 і гоняць у хлеў, як кароў, і старых, і малых, і дарослых,
 А скарб пад зямлёю ляжыць, пад бярозаю што па-за вёскай
 Cхавана ў яме таксама і чорная тоўстая кніга,
 Дзе, на колькі, каму і за што даўгавая пазыка.
 Сгарыць у агні і мястэчка, і простыя божыя людзі,
 А доўг застанецца даўгом, доўг ніхто не забудзе.
 і кажа пабіты стары, не хаваючы цяпер свае вочы:
 „Ты можаш павесіць, забіць і зрабіць, што захочаш!
 А вось скарб не можаш знайсці, як яго не шукаеш,
 Ды месца за справу сваю ў аду дaлі Бог - атрымаеш!“
 Згарэлі, як трэскі, у полымі цяжка-гаркавыя словы,
 Згарэла мястэчка ў доўгім сне халодна-паўднёвым.
 Не помніць ніхто із старых пра гэта, былоe здарэнне,
 А пад бярозай чакаюць свой час бурштын і каменне.
 Гавораць - бывае не часта, у светлыя лунныя ночы,
 Па шляху, што ля ракі, равін з торбаю крочыць.
 Шукае ён нешта, збірае ў полі абгаркі-цагліны,
 А зоркі ў небе блішчаць залатым, як старыя цахіны...


Рецензии