Рэпарцёрская сутнасць
У палове восьмай, з лесу,
Слiж паўзе пятлёй дахаты.
Там ён быў як «хлопец з прэссы»,
Зрабiў здымкаў слiж багата.
На вяселлi надта ж смешна,
Хто прыдумаць змог такое?
Бацька сыч дачку паспешна,
Выдаў за харка старога.
Харок - пан жыве ў дубе.
Мяшкоў пяць цяжкога збожжа.
Выпiць ён, паесцi любiць,
Маеш грошы - то ўсё можна.
Лес гудзе - вось дык вяселле!
Хор - стары, нявеста - кветка!
Дабра, шчасця так хацелi,
А якiмi ж будуць дзеткi?
Слiж паўзе дамоў i марыць,
Як майстром будзе вядомым.
Фотаздымкi бомбай стануць,
Ён у цэнтры спрэчкi новай.
У часопiс возьмуць модны,
Продкi будуць ганарыцца.
У прызнаннi ўсенародным
Можна узяць i...утапiцца.
Мiр карысны, не дзiвосны,
Прагматычны, без сумлення.
Прамiчком ды пад калёсы
Трапiў рэпарцёр iмгненна.
Ранiцой у газеце дробны,
Прачытаў я тoй артыкул -
Слiж загiнуў, a падробнa -
Пра вяселле, лес, пра выкуп...
Сяргей Брандт, 22.01.2013
Свидетельство о публикации №113061208804