Беражы сваю зямлю, беларус!

Хоць сёння беларус не ў павазе,
Такое можа i з другiм здарыцца,
Але ж, панове, усё прыйдзе, не адразу,
Мы будзем сваiм родным ганарыцца.

Добрай сядзiбай цi радкамi поля,
Льняной кашуляй, крыжам ля дарогi.
Арнаментам чырвоным - смакам волi,
Народ наш добры, перажыў ён многа.

Так, як у нас - нiхто гасцей не прыме,
А песнi, што пяюць у вечары дзяўчаты?
Што там Еуропа - чай турэцкi стыне,
А мы на сала з бульбачкай багаты.

Хоць сёння беларус не ў павазе,
I пашпарт на мяжы так доўга круцяць.
Яна падымецца! Hе сёння, не адразу,
Калi мы берагчы яе, як мацi разам будзем.

Сяргей Брандт,  07.02.2013               


Рецензии