Забытыя вёскi
I горкi смак пустых дамоў,
Стаяць слупы маркотным зданнем -
Мяжой зацёртай ушчэнт вякоў.
Нiчутна галасоў, нi крокаў,
Адзервянелы шмат маста,
С паважнай сцiпласцю, здалёку,
Прыходзяць з навiной лiста.
Нямых руiнаў адгалоскi,
Былога не вярнуць, у снах
Забытыя дзяцiнствам вёскi,
Над дахам - белы млечны шлях.
Набожна цiшыня ў полi
I плынь стальная туманоў,
Забыты лес сялянскай долi
Лагодны позiрк абразоў.
Зноў клiча голасам пяшчотным
Малiтвай будзiць па начах,
Свет у акне, свае турботы,
Крылом малюе крумкача .
Сяргей Брандт, 12.02.2012
Свидетельство о публикации №113061208485