Хатынская лiтанiя

Можа хто ўжо гэта не помнiць,
Як гарэлi Хатынi двары.
I як чыстыя душы, па промнях,
З дымам чорным нясло да гары.

Там у хмарах стаялi анёлы
I нiхто нават не дапамог.
Дагарэў дзень, а божыя словы
Папялiшчам накрыў шэры змрок.

Жыхароў усiх спаленай вёскi,
Сам апостал маўклiва сустрэў.
I маленькіх дзяцей, i дарослых
Якiх выратаваць не паспеў.

I адводзячы з сорамам вочы,
Жыхара з клункам ён запытаў:
«Скарб сялянскi на небе навошта?»
А жыхар яму так адказаў:

«Мы чакалi, што бог дапаможа,
Карy полымем хто заслужыў?
Я нясу наверх трошачкi збожжа,
Што расла каля лесу ў цiшы.

Не праз год, а загояцца раны,
Адгрымяць i зацiхнуць баi.
Зямля прыме зярно паслухмяна,
Што мы так для дзяцей бераглi.

I на полi, шырокiм да неба,
Нарадзiмся мы хлебам i верай.
I святы прашаптаў: «Так i трэба…»
І раскрыў у рай цяжкiя дзверы.

Сяргей Брандт, 08.06.2013


Рецензии