Вясеннiя
Зноў вясна, i промнi сонца
Зацалоўваюць зямлю,
Зноў разносiцца бясконца
Узаемнае "люблю!"
Я люблю цябе таксама,
Край мой родны, дарагi,
Калі птушкi над лясамi,
Калі ў лотацi лугi,
Калi рэчкi разальюцца,
Калi глебу плуг кране,
Калi кветачкi прачнуцца,
Як жыццё, усмiхнуцца мне,
I калi засведчыць бусел,
Хмары рэжучы крылом,
Што заўжды на Беларусi
Будаваць ён будзе дом.
2.Вясна ранняя
Жывым iстотам не да сну,
Хоць з неба падаюць сняжынкi.
Вiтаю раннюю вясну
I шлюб пад кожнаю травiнкай!
Зямля, цяжарная жыццем,
Лiчыцца з холадам не хоча:
Лiкуюць кветачкi: расцём!
Вясне расплюшчваючы вочы.
Ужо неба ў сцiплай сон-травы
Блакiту просiць і пяшчоты,
Ужо танчаць танга журавы
I чаплi ходзяць мiж чаротаў
Шпакi крычаць над галавой-
Кватэр iм, пэуна, не хапае.
Мы п'ем бярозавы напой-
Здароўе, сiлы ён вяртае.
3. Снегавiк
На дзiцячай пляцоўцы
Захварэў снегавiк.
Да гарачага сонца
Ён зусiм не прывык.
Заслязiлiся вочы,
Не трымаецца нос
І лячыць больш не хоча
Яго доктар Мароз.
Дзецi Пеця и Вася
Не прыходзяць гуляць.
Каб сказалi "трымайся!"
Мог яшчэ б пастаяць.
Ноччу снiцца, што быццам
Прыляцелi гракi...
Ручайкамi iмчыцца
Снегавiк да раки.
Свидетельство о публикации №113061106762