Здаецца...
Здаецца, больш ужо не напiшу.
Не знойдзецца нi вобразаў, нi тэмы...
Амаль не iснуючую праблему
На сэрцы ўстрывожаным нашу.
Нiхто ж не прымушае рыфмаваць,
I не паэт- няхай крыху аматар!
Без вершаў, без маiх, праходзяць святы
I птушкi пачынаюць прылятаць,
Без вершаў распускаюцца сады,
Зачырванелi здзiўлена цюльпаны,
Дзень светлы май падорыць ветэранам
I першае каханне маладым.
Без вершаў заспяваюць салаўi
I распачнецца, як заўседы, лета...
Але чаму маўчанне так балiць,
Чаму сказаць мне хочацца аб гэтым
Удалай рыфмай, стройненькiм радком,
Метафарай, зусiм не выпадковай?..
У лесе слоў шукаю тое слова...
Свидетельство о публикации №113061100578
Не знойдзецца нi вобразау, нi тэмы...
І ў мяне пасля кожнага верша такое ж адчуванне.
Лаззаро 08.08.2014 17:16 Заявить о нарушении