Пойду в люди

Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.
ПАЙДУ   У   ЛЮДЗі.

Прачнуўся,
ды  й  пайшоў  у  людзі.
Пакрышачку  патрУсіў.
Чаго  сядзець,чаго  марУдзіць.
А  можа ж  розуму  чужога  набяруся…

Бо, тут – пачую,
там – пабачу  нешта.
Паразмаўляю, можа,
з  кімсьці, мУсіць.
Глядзіш, і  мне
перападзе  якая  рэшта,
і  можа ж  розуму  якога  набяруся…

Яно, канешне,
мутарна  бадзяцца
няведама  за  чым,
але ж – спакУссе.
На  хаце  як  мне  розуму  набрацца?
А  у  людзей, глядзіш, і  набяруся…

З  двара, з  кіёчкам,
да  людзей  кульгаю –
на  розум  бедны,
 што  тут  хлусіць!
І  баба  мая,
кажа  мне, што  розуму  ня  мАю!
Пайду  у  людзі…
Можа ж  дзе,
і  набяруся…
*+*
10 чэрвеня 2013г.
**(прачнуўся – проснулся; пакрышачку – понемножечку; марУдзіць – медлить;
пачую – услышу; пабачу  нешта – увижу что-то; паразмаўляю – поговорю;
мУсіць – может быть; рэшта – остаток,сдача; бадзяцца – бродить;
спакУссе – искушение; хлусіць – врать; ня  мАю – не имею).


Рецензии