Снягурачцы

       Не веру я, што ты растанеш,
     Як снег, напрыканцы зiмы-
     Ты, пэўна, белай птушкай станеш,
     I зноў цябе сустрэнем мы.

     На момант з'явiшся пралескай,
     Дыханнем лёгкiм сон-травы,
     Чаромсе вэлюм на ўзлеску
     З сваёй падорыш галавы.
   
     Танюткiм ландышаў званочкам
     Разбудзiш пчолак i шмялёў,
     Твае яны пазнаюць вочкi
     Ў сцiплых кветачак палёў.

     У раку апусцiшся лiлеяй,
     Расой празрыстай заблiшчыш
     I дзьмухаўцоваю завеяй
     Лугi, палеткi абляцiш.

     Перанясешся на хвiлiну
     Ў ружовы яблыневы сад,
     Станцуеш сола над язмiнам-
     Утворыш дзiуны снегапад.

     Адчуўшы зморанасць i стому,
     Узляцiш на крылах белых сноў,
     Каб абярнуцца ў хрызантэму
     I ёю быць- да халадоў.


Рецензии
Так люблю беларускую мову, але ж сама анияк не магу........
Низде не чутно. На жаль.
Дзякуй вялики !

Зинаида Фиранчук 2   27.06.2013 21:31     Заявить о нарушении
Дзякуй, Зiнаiда. Так, мы, беларусы размауляем... на трасянцы, але гэта пакуль. Ты малайчына!(прабач, што на ты). Хвалю за смеласць. Радасцi, натхнення!

Ольга Жогло   27.06.2013 22:06   Заявить о нарушении
Волечка! Хаця и трасянка, але ж - родная. На "ТЫ" тольки на -ты Мы ж сваЕ. Дзе ты бярэш бел. литары ? У мяне нима.

Зинаида Фиранчук 2   27.06.2013 22:12   Заявить о нарушении
Дрэнна валодаю камп. Калi трэба i, пераходжу на англiйскi.Як зрабiць у нескладовае, не ведаю

Ольга Жогло   27.06.2013 22:20   Заявить о нарушении
И так зразумела. Ангельски- па бел.

Зинаида Фиранчук 2   27.06.2013 22:24   Заявить о нарушении