Валошка

     Сарваць цябе, мая валошка,
   Не падымаецца рука.
   Скажы, пакiнула навошта
   Ты ў моры жыта васiлька?
   Чаму ўзышла на iншым полi,
   Дзе толькi бульба ды бурак?
   Не кветка ты тут- пустазелле.
   А можа, нейкi iншы знак?
   


Рецензии